Да дня Перамогі
У сувязі з надыходзячым 70-годдзем Вялікай Перамогі адбылася сустрэча з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Жывулько Аркадзем Емяльянавічам.
Адным з герояў, што абаранялі нашу Радзіму быў наш зямляк Жывулько Аркадзь Емяльянавіч. Сёння ён адзіны прадстаўнік ветэранаў Каралінскага сельскага савета.
Частыя і любімыя госці ветэрана – дзеці. Зусім нядаўна выхаванцы дзіцячага сада вёскі Кашалі наведалі ветэрана, пагутарылі з ім. павіншавалі з надыходзячым святам і выказалі словы ўдзячнасці за сёняшнее мірнае неба, за шчаслівае дзяцінства, а на памяць зрабілі фотаздмкі з ветэранам.